Праграма БХД. Дзяржаўны лад
4.1. Дзяржаўны лад і
выбарчае заканадаўства
4.1.1. Беларусь павінна быць незалежнай нацыянальнай і
дэмакратычнай дзяржавай.
4.1.2. У грамадска-палітычным жыцці БХД спавядае асноватворны
прынцып размеркавання адказнасці і паўнамоцтваў – прынцып субсідыярнасці. Так,
рашэнні павінны прымацца на тым узроўні, на якім яны найбольш эфэктыўна
выконваюцца. Мы выступаем за абмежаванне паўнамоцтваў дзяржавы, за кампактны
ўрад і моцнае мясцовае самакіраванне.
4.1.3. Паводле дзяржаўнага ўладкавання Беларусь мусіць
заставацца ўнітарнай дзяржавай.
4.1.4. Мы выступаем за рэальнае існаванне і адасабленне двух
тыпаў улады ў Беларусі: дзяржаўнай і муніцыпальнай.
4.1.5. БХД
лічыць неабходным правесці адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу і скасаваць
існуючы сёння ў Беларусі адміністрацыйны падзел на 118 раёнаў і 6 абласцей. З
пункту погляду аптымізацыі дзяржаўнага кіравання мэтазгодна ўвесці адміністрацыйны
падзел на 21 павет і сталічны горад Менск як асобную адміністрацыйную адзінку.
Рэформа адміністрацыйна-
колькасць бюракратычных узроўняў. Такім шляхам мы знізім выдаткі на ўтрыманне
чыноўнікаў, якіх стане значна менш, і павысім якасць кіравання дзяржавай з
перадачай істотных паўнамоцтваў у рэгіёны і на месцы – у паветы, муніцыпалітэты
і воласці.
З праграмы БХД
“Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай 13 чэрвеня 2015
года