Па цэнтры Менску прайшоў несанкцыянаваны «першамай»
На
несанкцыянаваны мітынг на Дзень працы 1 траўня на менскай Кастрычніцкай плошчы
сабраліся некалькі сотняў чалавек, шмат журналістаў і міліцыянтаў. Міліцыянты
не прапускаюць на плошчу шматлікіх людзей.
На плошчы — жонказатрыманага напярэдадніМікалая
СтаткевічаМарына Адамовіч,Ніна Багінскаязь бел-чырвона-белым
сьцягам, 84-гадовы прафэсарМікола Савіцкі, палітыкВячаслаў Сіўчык.
Ёсьць адзін чалавек з чырвоным савецкім сьцягам, адзін — з афіцыйным
чарвона-зялёным, жанчыны зь бел-чырвона-белымі балёнікамі. Сустаршыня БХДПавал
Севярынецгукае «Незалежнасьць!», «Жыве Беларусь!», «Свабоду
палітвязьням».Уладзімер Някляеўпраз мэгафон дзякуе тым, хто прыйшоў
на плошчу.
Мітынг на Кастрычніцкай цягнуўся каля 35 хвілін. Паводле
назіральнікаў, на плошчы знаходзілася 520 чалавек. Па завяршэньні людзі рушылі
ходнікамі да плошчы Незалежнасьці. Удзельнікаў шэсьця суправаджаюць аўтазакі і
«людзі ў цывільным», але затрыманьняў пакуль не адбываецца. Каля паўтысячы
чалавек дайшлі да Чырвонага касьцёлу, дзе Павал Севярынец абвесьціў завяршэньне
мірнай акцыі пратэсту. Уладзімер Някляеў распавёў пра рэзалюцыю сходу,
прысутныя прагаласавалі за яе.