Суд разгледзіць скаргу заяўнікаў Чарнобыльскага шляху на Менгарвыканкам 16 траўня
Заяўнікаў Чарнобыльскага шляху запрашаюць у суд Маскоўскага
раёна Менска на разгляд іх скаргі па неабгрунтаваным змене Мінгарвыканкам
маршрута шэсця. Пра гэта паведаміў адказны сакратар Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.
Пачатак паседжання запланавана на 14:10 16 траўня.
Заяўнікі прасілі дазволіць збор удзельнікаў акцыі каля
тэатра оперы і балета і наступнае шэсце па вуліцы Максіма Багдановіча да
Чарнобыльскай капліцы ў раёне плошчы Бангалор. Аднак Менгарвыканкам змяніў
фармат акцыі, дазволіўшы збор удзельнікаў на пляцоўцы каля прэзідыума
Нацыянальнай акадэміі навук і шэсце да плошчы Бангалор. Пры гэтым быў зменены
час пачатку мерапрыемства з заяўленых 18:00 на 14:00.
У выніку
перамоваў было дазволена шэсце ад кінатэатру “Кастрычнік” да Чарнобыльскай
капліцы з пачаткам збору а 18:00.