Вольга Кавалькова на з’ездзе Нарвежскіх хрысціянскіх дэмакратаў распавяла пра рэпрэсіі ў Беларусі (фота)

03 мая 2017 13:02  |  Галоўныя навіны

Вольга Кавалькова на з’ездзе Нарвежскіх хрысціянскіх дэмакратаў распавяла пра рэпрэсіі ў Беларусі (фота)

Лідар Хрысціянска-дэмакратычнага
руху, кіраўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Менску Вольга Кавалькова ўзяла
ўдзел у з’ездзе Нарвежскіх хрысціянскіх дэмакратаў (KrF), які праходзіў у Тронхэйме.

У кангрэсе ўдзельнічала
больш за 200 дэлегатаў. Вольга Кавалькова сустрэлася з сябрамі KrF, якія з’яўляюцца
дэпутатамі парламенту і мэрамі гарадоў, а таксама выступіла з прамовай на з’ездзе.

У сваім выступе
яна адзначыла, што ўлады краіны шэсць разоў адмаўлялі ў рэгістрацыі партыі БХД,
а ў выбары ў краіне фальсіфікаваліся, распавяла пра дасягненні, планы і
выклікі, якія стаяць перад хрысціянскімі дэмакратамі і Правацэнтрысцкай
кааліцыяй.

“У Беларусі, у
краіне ў цэнтры Еўропы, няма свабоды слова, свабоды сходаў і кожны дзень за
свае палітычныя перакананні супраць цябе могуць быць ужытыя рэпрэсіі. У
Беларусі катастрафічная эканамічная сітуацыя, а ў гэты час Лукашэнка падпісаў
Дэкрэт, згодна якому кожны грамадзянін які не мае працы павінен аплаціць
падатак у памеры 200 даляраў за год. Гэта дзве сярэднія пенсіі. Згодна
Канстытуцыі праца з’яўляецца правам і прымусовая праца забаронена. Але для
нашых уладаў Канстытуцыя не з’яўляецца законам”, – падкрэсліла выступоўца.

Вольга Кавалькова
адзначыла, што ў лютым-сакавіку тысячы людзей па ўсей краіне упершыню выйшлі на
мірныя акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3 і супраць палітыкі дзяржавы. У выніку ў
дачыненні да 900 чалавек былі ужытыя рэпрэсіі, сярод іх 27 хрысціянскіх
дэмакратаў, якія разам адседзелі 127 сутак і атрымалі штрафаў на 6000 еўра. “Я
была арыштаваная на 7 сутак”, – дадала яна, дадаўшы, што па сфабрыкаваных
крымінальных справах у турмах знаходзіцца 19 чалавек.

“Брутальны разгон
мірных акцый пратэсту – гэта вынік адсутнасці абумоўленага дыялогу ЕС і ўладаў
Беларусі, з якога былі выключаны палітычныя партыі і грамадзянская супольнасць”,
– заявіла прадстаўніца БХД.

Разам з тым яна
падзякавала нарвежскім партнёрам – Нарвежскім хрысціянскім дэмакратам. “Дзякуй
за тое што у нас есць вы, як прыклад каштоўнаснай палітыкі, як прыклад
дэмакратыі. Дзякуй за падтрымку і супрацу, дзякуй за пытанні да міністра замежных
спраў Нарвегіі, за досвед працы і парады. Яна нам вельмі дапамагае – нам важна
адчуванне салідарнасці”, – сказала Вольга Кавалькова.

“Дэмакратыю
нельга насадзіць звонку, яе магчыма вырасціць толькі унутры. Мы гэта робім, у аўтарытарнай
краіне, гэта няпроста. Але мы ўпэўненыя, што перамога дэмакратыі ў нашай краіне
знаходзіцца бліжэй, чым калі-небудзь. Упершыню за апошнія 20 гадоў, большасць
беларусаў супраць рэжыму. Цяпер важна з’яднаць гэтых людзей і далучыць іх да
нашай партыі. Сёння мы павінны змагацца з
папулізмам! Сёння мы павінны змагацца за нашы хрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці!
Рэпрэсіі робяць наша жыццё больш складаным, але не спыняць нас у змаганні за
свабоду і дэмакратыю!”, – падкрэсліла яна.

Болей навін