Віцебскі абласны суд апраўдаў Багуслава Мацука
3 траўня Віцебскі абласны суд апраўдаў мёрскага каардынатара
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Багуслава Мацука.
У судзе абскарджвалася рашэнне Мёрскага раённага суду, які ў
красавіку апраўдаў актывіста, але той
вырашыў, што беспадстаўнага абмежавання волі на трое сутак не даруе.
У выніку трохдзённае затрыманне Багуслава Мацука 24-26
сакавіка было прызнанае незаконным і абласным судом.