Запрашаем навесці парадак на месцы пахавання вязняў канцлагера «Дразды»
Суботнік пачнецца 9 мая ў 11.30. У 12.30 — ускладанне кветак
да памятнага каменя. У акцыі
возьмуць удзел лідары, актывісты і валанцёры АГП, БХД і Руху «За свабоду».
Каб трапіць на месца, трэба ехаць да канца вуліцы
Нававіленскай да дому №48 — СТА. Далей рухацца ўздоўж гаражоў. Калі па правым
баку дарогі гаражы скончацца і пачнецца поле, трэба павярнуць направа. Далей
ісці проста па грунтоўцы (злева будзе поле, справа — вайсковая часць з
антэнамі), пакуль не ўбачыце пляцоўку.
* * *
Канцэнтрацыйны лагер «Дразды»— адзін з першых
уБеларусілагераў смерцічасоў нацысцкай акупацыі.Быў
арганізаваны нацыстамі ў ліпені 1941 года паблізувёскі Дразды, за
2-3км адМінска, на тэрыторыі саўгаса імя Крупскай.
У лагеры знаходзілася прыблізна 100 тысяч ваеннапалонных і
40 тысяч грамадзянскіх.
У1996годзе паблізу пахавання ахвяраў расстрэлаў
была ўсталяваная памятная пліта: «Тут у ліпені 1941г. нямецка-фашысцкія
акупанты расстралялі вязняў канцлагера «Дразды»: ваеннапалонных, мірных жыхароў
г. Мінска і навакольных вёсак (каля 10 тысяч чалавек). Нашчадкі памятаюць пра
вас».