З’езд БХД адбудзецца ў другой палове 2017 года

19 мая 2017 13:03  |  Галоўныя навіны

З’езд БХД адбудзецца ў другой палове 2017 года

 

Нацыянальная Рада
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі большасцю галасоў прыняла рашэнне пра тое,
што юбілейны з’езд БХД з падачай дакумантаў на рэгістрацыю адбудзецца ў другой
палове 2017 года.

 

24, 25 і 27 траўня ў Менску пройдуць мерапрыемствы,
прысвечаныя стагоддзю партыі.

Так, у сераду 24 траўня БХД правядзе канферэнцыю “Сто
гадоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” (пачатак а 12:00 па адрасе Шчорса, 1а), 25 траўня
адбудзецца экскурсія па менскіх мясцінах БХД, а 27 траўня пройдзе cвяточны
сход, прысвечаны 100-годдзю Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і рэгістрацыйны
сход грамадскага аб’яднання “Хрысціянска-дэмакратычны рух”.

Болей навін