У Маладзечне стартуе кампанія за перайменаванне цэнтральнай плошчы ў гонар Генадзя Карпенкі
22
мая ў Маладзечне прайшла сустрэча сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
Віталя Рымашэўскага і лідара Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгі Кавалькова
з людзьмі, з якімі яны сядзелі ў ІЧУ Маладзечна, і з удзельнікамі
маладзечанскага мітынгу недармаедаў 10 сакавіка.
Усе
ўдзельнікі пагадзіліся распачаць кампанію за перайменаванне цэнтральнай плошчы
горада ў гонар былога кіраўніка Маладзечна Генадзя Карпенкі, за названнепабудаванага пры ім стадыёна ў яго гонар, а таксама за ўсталяванне на цэнтральнай плошчы замест
помніка Леніну помніка Карпенку.
«Гэтая
кампанія закліканая аб’яднаць усіх маладзечанцаў. Гэта не проста ўшнаваннепамяці пра чалавека, але і замацаванне стандартаў стаўлення да людзей, якія
паказалі прыклад працы на чале горада, якім павінны кіравацца ўсе дзеючыя і
будучыя кіраўнікі гарадоў. Вельмі важна, каб на цэнтральных плошчах нашых
гарадоў помнікі катам беларускага народа змяніліся помнікамі героям Беларусі»,
– адзначыў Віталь Рымашэўскі.