Праграма БХД. У сферы дзяржаўнага кіравання БХД выступае за:
4.5.1. – выбарнасць кіруючых асоб і ўладных органаў усіх узроўняў;
4.5.2. – частыя, рэгулярныя, свабодныя і дэмакратычныя выбары як базавую
ўмову функцыянавання дэмакратыі;
4.5.3. – размеркаванне адказнасці і паўнамоцтваў, прынцып субсідыярнасці,
згодна з якім рашэнні павінны прымацца на тым узроўні, на якім яны найбольш
эфэктыўна выконваюцца;
4.5.4. – рэальнае існаванне і адасабленне двух тыпаў улады ў Беларусі:
дзяржаўнай і муніцыпальнай;
4.5.5. – прэзідэнцка-парламенцкую рэспубліку, у якой уладныя паўнамоцтвы
павінны быць размеркаваны паміж галінамі ўлады такім чынам, каб адна галіна
кантралявала другую і паміж імі быў баланс;
4.5.6. – моцны Парламент, які фармуе Ўрад і ўраўнаважвае прэзідэнцкую
ўладу;
4.5.7. – стабільныя моцныя палітычныя партыі, якія прадстаўляюць інтарэсы
розных груп беларускага грамадства і здольныя несці адказнасць за краіну,
бараніць незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі;
4.5.8. – перадачу ў паветы істотных уладных паўнамоцтваў, падзеленых паміж
выканаўчай і прадстаўнічай ўладамі павета.
З праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”,
прынятай 13 чэрвеня 2015 года