Суд над гарадзенскімі актывістамі за фота з нацыянальным сцягам перанеслі
Судовае
паседжанне над гарадзенскімі актывістамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
Сяргеем і Вольгай Верамеенкамі за іх фота з бел-чырвона-белым сцягам перанеслі на
30 траўня на 09:00.
“Мы заявілі
хадайніцтва аб прыцягненні дадатковых сведак, бо сведка-міліцыянт не можа
адказаць на ні адно пытанне. Кажа, што сфатаграфаліся з бел-чырвона-белым
сцягам і таму вінаватыя, пры тым, што сцяг не забаронены”, – адзначыў Сяргей
Верамеенка.
Нагадаем, што за
фота з бел-чырвона-белым сцягам у знак салідарнасці з арыштаваным на 15 сутак
прадстаўніком АГП Васілём Паляковым актывістаў вінавацяць у несанкцыянаваным
пікеце.