Дзяніс Садоўскі будзе абскарджваць прысуд за Дзень Волі ў Вярхоўным судзе (поўнае відэа затрымання)

30 мая 2017 14:23  |  Галоўныя навіны

Дзяніс Садоўскі будзе абскарджваць прысуд за Дзень Волі ў Вярхоўным судзе (поўнае відэа затрымання)

 

Адказны сакратар
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі рыхтуецца абскарджваць у
Вярхоўным судзе вынесены яму 27 сакавіка судом Цэнтральнага раёну Менска прысуд
за Дзень Волі, які прызнаў яго вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні
міліцыянтам і аштрафаваў на 80 базавых велічынь. Да суду ён двое сутак правёў у
ізалятары на Акрэсціна.

 

“Знайшоў-такі я
відэа маіх апошніх 5 хвілін да затрымання і самаго затрымання. Нагадаю, згодна
сведкам-міліцыянтам і пастанове суда, я сварыўся матам і аказаў супраціў
міліцыі пры затрыманні. Міліцыянты быццам бы былі ў форме”, – адзначыў Дзяніс
Садоўскі.

Зараз гэта відэа будзе
дадзена да матэрыялаў адміністратыўнай справы.

 

Болей навін