Прэзентацыі кнігаў пра БХД прайшлі ў Івянцы, Ашмянах, Гудагаі, Смаргоні, Вілейцы (фота)
10-11 чэрвеня ў
Івянцы, Ашмянах, Гудагаі, Смаргоні, Вілейцы прайшлі прэзентацыі кнігаў да
100-годдзя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У прэзентацыях прымалі
ўдзел сустаршыня БХД Павел Севярынец, рэжысёр Аляксей Туровіч, бард Андрэй
Мельнікаў, гід Валерыя Чарнаморцава, кіраўнік БХД Менскай вобласці Павел Пракаповіч.
Акрамя таго, кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя:
1917-2017”, “Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і
“Адам Станкевіч” атрымалі жыхары Багданава, Вішнева, Гальшанаў.
Асобнікі кнігаў былі ўручаныя сваякам лідэраў гістарычнай
БХД – пляменніку Адама Дасюкевіча Валянціну Дасюкевічу з вёскі Копцевічы,
унучатаму пляменніку ксяндза Адама Лісоўскага Станіславу Нікадзімавічу
Лісоўскаму ў вёсцы Каранды, і сваяку, спадкаемцу ксяндза Адама Станкевіча
Станіславу Вайніловічу ў Арлянятах Смаргонскага раёна.