Сужэнства Верамеенкаў зноў хочуць судзіць за пікет у інтэрнэце

21 чэрвеня 2017 08:41  |  Галоўныя навіны

Сужэнства Верамеенкаў зноў хочуць судзіць за пікет у інтэрнэце

 

Працягваецца
гісторыя з фотаздымкамі ў сацыяльнай сетцы, калі сужэнцы, сябры БХД Вольга і
Сяргей Верамеенкі сфатаграфаваліся на фоне бел-чырвона-белага сцягу. Міліцыянты
аспрэчваюць рашэнне суда Ленінскага раёна, які з-за бяздоказнасці справы спыніў
вытворчасць па адміністрацыйным правапарушэнні.

Міліцыянты
спрабавалі давесці, што фотаздымак з’яўляецца праявай „пікету ў сетцы
інтэрнэт”. Кажа Сяргей Верамеенка:

– Я ўсё роўна
рыхтую ўсе дакументы, я думаю, яны ўсё роўна прыдадуцца, калі не цяпер, дык
потым. Цудоўна разумею, што ва ўсіх гэтых Вайцешкаў, Казлоўскіх няма асаблівай
ахвоты адказваць за свае дзеянні, але яны ўсё роўна будуць адказваць за свае
дзеянні. Я думаю, што іх ініцыятыва трошкі выходзіць ім бокам, я думаю, што
гэта справа будзе цягнуцца. Пакуль існуе сённяшняя сістэма ўлады, ніякага
паслаблення не можа быць, не можа быць нават і мовы. Можа быць толькі нейкая
гульня з Усходам ці Захадам.

Суд па гэтай
справе будзе праходзіць у Гародні а 9-й гадзіне раніцы 11-га ліпеня.

Беларускае
Радыё Рацыя, Гародня

Болей навін