Супраць зносу сядзібнай забудовы: жыхары вуліцы Дворышчы ідуць у Менгарвыканкам
У Ленінскім і
Заводскім раёнах Менска на грамадскае абмеркаванне вынеслі праект дэталёвага
планавання тэрыторыі, якая ўваходзіць у абодва раёны і знаходзіцца ў межах вул.
Малініна – вул. Крупскай – вул. Ташкенцкая – вул. Галадзеда – паўднёвая і
паўднёва-заходняя мяжа ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 130 ЛР.
Паводле яго, у
прыватнасці, плануецца размяшчэнне спартыўна-рэкрэацыйнага цэнтра на месцы знасімай
існуючай сядзібнай забудовы, размешчанай па вуліцы Дворышчы.
Разам з тым
жыхары вуліцы выступаюць супраць зносу іх дамаў. Пад адпаведным зваротам
падпісаліся практычна ўсе жыхары Дворышчы.
У сувязі з тым,
што 27 чэрвеня сканчаецца час, адведзены на грамадскае абмеркаванне, яны збіраюцца
ісці на прыём да старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шорца, каб перадаць яму
калектыўны зварот і выказаць свой пратэст супраць зносу. Арганізаваў сустрэчу жыхар
вуліцы, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пятро Папраўка.
Удзел у сустрэчы
з кіраўніком горада, якая адбудзецца а 12:00 26 чэрвеня, плануюць узяць
дзясяткі жыхароў вуліцы Дворышчы. Запрашаем журналістаў.