Сябры БХД са Слоніма ўшанавалі памяць Міхала Валовіча (фота)
У вёсцы Парэчча
Слонімскага раёнаадбылося мерапрыемства па ўшанаванні аднаго з кіраўнікоў
вызваленчага руху 1830–1833 гадоў супраць Расейскай імперыіМіхала
Валовічаі яго 12 паплечнікаў. Да памятнага крыжа ў гонар паўстанцаў, які
знаходзіцца на могілках вёскі Парэчча, прыехалі і слонімскія сябры Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі, якія ўсклалі кветкі на мемарыяльны знак і ўшанавалі
герояў хвілінай маўчання.
Некалі Валовічы
пабудавалі ў Парэччы з дрэва ўніяцкі храм, але ў 1842 годзе ён згарэў. Потым на
месцы згарэлага храма быў пабудаваны новы з камення і цэглы, ужо праваслаўны. У
другой палове ХХ стагоддзя ён ператварыўся ў калгасны склад. І толькі ў 1990-х
гадах будынак храма быў вернуты праваслаўнай царкве і зараз яна амаль
адбудавана па-новаму. Дзесьці на могілках каля царквы некалі знаходзілася
магіла Валовіча, але бальшавікі яе зраўнялі з зямлёй.
Пасля Францыі, Міхал Валовіч вярнуўся на Бацькаўшчыну,
бо не змог жыць на чужбіне. “Кліча Айчына – не магу без яе”, – казаў ён некалі.
І ён вярнуўся, хаця ведаў, што яго чакае наперадзе.Пра ўсё гэта ў сваім
выступленні сказаў слонімец Мікалай Барысік. Міхал Валовіч загінуў у барацьбе
за волю свайго народа. Але памяць пра яго жыве не толькі на роднай Слонімшчыне,
але і ва ўсёй Беларусі.