Павел Севярынец: мы патрабуем вызвалення васьмі палітвязняў

07 ліпеня 2017 11:15  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец: мы патрабуем вызвалення васьмі палітвязняў

 

Сустаршыня
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец пракаментаваў прэс-службе
БХД дыскусію вакол рэзалюцыі па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ на сесіі ў
Менску.

“Па-першае, сама
сесія ПА АБСЕ ў Менску, дзе выступае з прамовай самазваны “прэзідэнт” РБ і
кіраўнік прызначанага, а не выбранага “парламенту” – гэта ганьба для
еўрапейскай дэмакратыі. Па-другое, адмова еўрапейскіх парламентароў галасаваць
за рэзалюцыю з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў – гэта фактычная
адмова ад прынцыпаў і каштоўнасцяў. У Беларусі зараз восем палітычных вязняў,
якія знаходзяцца за кратамі па сфабрыкаваных крымінальных справах: Міхаіл
Жамчужны, Зміцер Паліенка, Аляксей Мілюкоў, Ірына Моцная, Ілля Валовік, Тарас
Аватараў, Зміцер Цехановіч, Алесь Юркойць. Мы заклікаем да салідарнасці з імі
тых заходніх палітыкаў, для якіх свабода, дэмакратыя і беларуская незалежнасць –
не пусты гук”, – адзначыў ён.

“Мы патрабуем
вызвалення васьмі палітычных вязняў і просім беларусаў далучацца да кампаніі
салідарнасці”, – заявіў Павел Севярынец.

Болей навін