Амэрыканскі сэнатар зьдзіўлены, чаму БХД дагэтуль не зарэгістраваная
Амэрыканскі сэнатар Роджэр Ўікер заявіў у«Галоўным
эфіры» напершым каналеБТ, што атрымаў запрашэньне
адАляксандра Лукашэнкі наведаць беларуска-расейскія вучэньні
«Захад-2017».
«Прэзыдэнт Лукашэнка асабіста запрасіў нас наведаць
вайсковыя манэўры ў верасьні. Ён запэўніў нас, што назіральнікам будуць радыя і
будуць вітаць нас у тым ліку. Я спадзяюся, у нас атрымаецца часьцей прыяжджаць
сюды і больш беларусаў змогуць прыяжджаць у ЗША», — сказаў Роджэр Ўікер.
Ён выказаў думку, што Лукашэнку варта рабіць маленькія крокі
для дэмакратызацыі. Сярод прыкладаў ён назваў рэгістрацыю НДА і палітычных
партыяў. Ён выказаў зьдзіўленьне, чаму БХД дагэтуль не зарэгістраваная. Сэнатар
Роджэр Ўікер лічыць, што «Лукашэнка адчувае сваю ўладу і будзе пераабраны».