Віталь Рымашэўскі: Правацэнтрысцкая кааліцыя адкрытыя да супрацы з іншымі арганізацыямі

11 ліпеня 2017 17:26  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі: Правацэнтрысцкая кааліцыя адкрытыя да супрацы з іншымі арганізацыямі

 

Правацэнтрысцкая кааліцыя накіраваная на негвалтоўны шлях
трансфармацыі Беларусі ў дэмакратычную краіну. Пра гэта 11 ліпеня на
прэс-канферэнцыі правацэнтрыстаў заявіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай
дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.Паводле яго, кааліцыя гатовая да дыялогу з
уладамі, пра які яны заяўлялі падчас сесіі ПА АБСЕ ў Менску, але не ўспрымае
яго ў якасці дэкарацыі.

«Перадухіліць сацыяльны выбух у Беларусі і забяспечыць
трансфармацыю могуць толькі сістэмныя рэформы. Асновай перамоўнага працэсу
мусіць стаць супольная арганізацыя рэформаў, накіраваных на змяншэнне каруцыі ў
Беларусі, на паляпшэнне ўмоў жыцця беларускага народу. Асноўнымі тэмамі
перамоваў мы вызначаем змены выбарчага заканадаўства, рэформу сістэмы аховы
здароўя і судовай сістэмы, эканамічныя рэформы. Без тэрміновых сістэмных
рэформаў Беларусі немагчыма выйсці з сацыяльна-палітычнага і эканамічнага
крызісу», – адзначыў ён.

Сустаршыня БХД таксама падкрэсліў, што Правацэнтрысцкая
кааліцыя паслядоўна выказвае сваю салідарнасць з тымі арганізацыямі, якія
выступаюць за змену эканамічнага і сацыяльнага курсу. «На масавыя акцыі
пратэсту людзей сёння выводзяць эканамічны крызіс, галеча, бяспраўе і татальная
карупцыя», – дадаў ён, заявіўшы, што на абарону беларусаў і будзе накіравана
рэгіянальная праца кааліцыі.

Пры гэтым Віталь Рымашэўскі падкрэсліў, што лепшай абаронай
ад карупцыі з’яўляецца кантроль людзей за ўладай, выбарнасць улады, свабодныя
справядлівыя выбары і незалежная судовая сістэма. «Мы лічым, што перамоўны
працэс, які мусіць пачацца паміж дэмакратычнай апазіцыяй, грамадзянскай
супольнасцю і ўладамі, што асноўнай мэтавай групай мусіць лічыць беларускі
народ, якому неабходна забяспечыць права «людзьмі звацца»», – заявіў ён.

Што тычыцца пашырэння Правацэнтрысцкай кааліцыі, то яе
прадстаўнікі разглядаюць хаўруснікамі ўсе арганізацыі, якія ўваходзяць у
кампанію назірання «Права выбару». «Мы плануем праводзіць супольную кампанію ў
бліжэйшыя паўгады і спадзяемся, што да 2020 года здолеем аб’яднаць
дэмакратычныя сілы і вылучыць супольнага прадстаўніка на прэзідэнцкую кампанію.
Мы адкрытыя таксама да супрацы з іншымі арганізацыямі, якія не з’яўляюцца
яўнымі лабістамі рэжыму і паслядоўна выступаюць у абарону палітвязняў, правоў
чалавека ў Беларусі», – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

«Сёння правацэнтрысцкая кааліцыя гатовая ўсе свае рэсурсы,
усе свае высілкі накіраваць на тое, каб сістэмныя рэформы ўсё-такі адбыліся», –
заявіў ён, назваўшы важным тэстам для беларускіх уладаў іх стаўленне да
прадстаўніка кааліцыі ў Палаце прадстаўнікоў – Ганны Канапацкай, якая, паводле
яго, падвяргаецца дыскрымінацыі.

Правацэнтрысцкая
кааліцыя накіраваная на негвалтоўны шлях трансфармацыі Беларусі ў дэмакратычную
краіну. Праг эта 11 ліпеня на прэс-канферэнцыі правацэнтрыстаў заявіў
сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

 

Паводле яго,
кааліцыя гатовая да дыялогу з уладамі, пра які яны заяўлялі падчас сесіі ПА
АБСЕ ў Менску, але не ўспрымае яго ў якасці дэкарацыі.

«Перадухіліць
сацыяльны выбух у Беларусі і забяспечыць трансфармацыю могуць толькі сістэмныя
рэформы. Асновай перамоўнага працэсу мусіць стаць супольная арганізацыя
рэформаў, накіраваных на змяншэнне каруцыі ў Беларусі, на паляпшэнне ўмоў жыцця
беларускага народу. Асноўнымі тэмамі перамоваў мы вызначаем змены выбарчага
заканадаўства, рэформу сістэмы аховы і судовай сістэмы, эканамічныя рэформы.
Без тэрміновых сістэмных рэформаў Беларусі немагчыма выйсці з
сацыяльна-палітычнага і эканамічнага крызісу», – адзначыў ён.

Сустаршыня БХД
таксама падкрэсліў, што Правацэнтрысцкая кааліцыя паслядоўна выказвае сваю
салідарнасць з тымі арганізацыямі, якія выступаюць за змену эканамічнага і
сацыяльнага курсу. «На масавыя акцыі пратэсту людзей сёння выводзяць эканамічны
крызіс, галеча, бяспраўе і татальная карупцыя», – дадаў ён, заявіўшы, што на
абарону беларусаў і будзе накіравана рэгіянальная праца кааліцыі.

Пры гэтым Віталь
Рымашэўскі падкрэсліў, што лепшай абаронай ад карупцыі з’яўляецца кантроль
людзей за ўладай, выбарнасць улады, свабодныя справядлівыя выбары і незалежная
судовая сістэма. «Мы лічым, што перамоўны працэс, які мусіць пачацца паміж
дэмакратычнай апазіцыяй, грамадзянскай супольнасцю і ўладамі, што асноўнай
мэтавай групай мусіць лічыць беларускі працэс, якому неабходна забяспечыць
права «людзьмі звацца»», – заявіў ён.

Што тычыцца
пашырэння Правацэнтрысцкай кааліцыі, то яе прадстаўнікі разглядаюць
хаўруснікамі ўсе арганізацыі, якія ўваходзяць у кампанію назірання «Права
выбару». «Мы плануем праводзіць супольную кампанію ў бліжэйшыя паўгады і
спадзяемся, што да 2020 года здолеем аб’яднаць дэмакратычныя сілы і вылучыць
супольнага прадстаўніка на прэзідэнцкую кампанію. Мы адкрытыя таксама да
супрацы з іншымі арганізацыямі, якія не з’яўляюцца яўнымі лабістамі рэжыму і
паслядоўна выступаюць у абарону палітвязняў, правоў чалавека ў Беларусі», –
адзначыў Віталь Рымашэўскі.

«Сёння
правацэнтрысцкая кааліцыя гатовая ўсе свае рэсурсу, усе свае высілкі накіраваць
на тое, каб сістэмныя рэформы ўсё-такі адбыліся», – заявіў ён, назваўшы важным
тэстам для беларускіх уладаў іх стаўленне да прадстаўніка кааліцыі ў Палаце
прадстаўнікоў – Ганны Канапацкай, якая, паводле яго, падвяргаецца дыскрымінацыі.

Болей навін