На Гомельшчыне абралі новае кіраўніцтва гарадской і абласной БХД
У Гомелі адбыліся
чарговыя справаздачна-выбарчыя сходы гарадской і абласной арганізацый
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі БХД з
Гомеля, Рэчыцы, Жлобіна, Веткаўскага і Мазырскага раёнаў.
Сустаршыня БХД
Павел Севярынец распавёў пра стагоддзе беларускай хадэцыі, прадставіў кнігі «100
асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» і «БХД: 1917-2017».
Аляксандр
Шарыпаў, які ўзначальваў гарадскую і абласную БХД з 2013 года, пакінуў пасады і
пажадаў, каб арганізацыяй кіравалі маладзейшыя. У выніку выбараў кіраўніком
гомельскай гарадской арганізацыі БХД стаў Аляксандр Гехт, яго намеснікам –
Аляксандр Шарыпаў, гомельскай абласной – Павел Севярынец, яго намеснікамі
Аляксей Змушко (Рэчыца) і Іван Дзенісенка (Мазырскі раён).