Павел Севярынец выбраны ў Раду Згуртавання беларусаў свету
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец узяў удзел у
сёмым З’ездзе беларусаў свету, які прайшоў 15-16 ліпеня ў Менску.
Севярынец выступіў на пленарным паседжанні З’езду з прамовай пра сувязь
хрысціянства і нацыянальнага руху, і з дакладам пра 100-годдзе Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі ды газеты “Крыніца” – на секцыі з’езда,
прысвечанай ролі мовы і культуры ў дзяржаўным будаўніцтве.
Падчас прыняцця рэзалюцыі З’езду на прапанову Паўла Севярынца ў выніковыя
дакументы былі ўключаныя патрабаванні свабодных дэмакратычных выбараў і
спынення палітычнага пераследу.
Нарэшце, Павел Севярынец быў выбраны ў склад Вялікай і Малой Рады
Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.