Севярынец абмеркаваў з латышскім міністрам рэгістрацыю БХД

20 ліпеня 2017 08:39  |  Галоўныя навіны

 

Севярынец абмеркаваў з латышскім міністрам рэгістрацыю БХД

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец разам з Анатолем Лябедзькам і Аляксеем Янукевічам сустрэўся ў Менску з міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарам Рынкевічсам. Падчас гадзіннай сустрэчы Севярынец падымаў пытанні вызвалення палітвязняў, свабоды прэсы, рэгістрацыі БХД, расейскага уплыву і вайсковых вучэнняў “Захад-2017”.

– Раней Латвія лічылася ці не самай прагматычнай краінай Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі, адкрытай да рэжыму і досыць зачыненай да дэмакратычных сілаў – сказаў прэс-службе БХД Павел Севярынец. – Але зараз становішча мяняецца. Сустрэча была шчырай, мы знайшлі паразуменне адразу ў шэрагу пытанняў, у тым ліку і ў справе рэгістрацыі партыі.

Болей навін