Віталь Рымашэўскі: замест рэформаў улады вяртаюць прыгонную сістэму

08 жніўня 2017 13:24  |  Галоўныя навіны

 

Не прайшло і паўгады пасля веснавых акцый пратэсту, як
чыноўнікі прапануюць абноўлёны дэкрэт “аб дармаедах”, сутнасць якога – самыя
бедныя мусяць плаціць за дзяржаўную медыцыну і адукацыю (у тым ліку, сваіх
дзяцей?!) альбо за капейкі працаваць на дзяржпрадпрыемствах. Так пракаментаваў
апошнія рашэнні ўладаў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь
Рымашэўскі.

“У абодвух выпадках – у закладніках сотні тысяч беларускіх
сем’яў.У закладніках таксама нацыянальная эканоміка. Дакладней, перспектывы
яе развіцця. Замест эканамічных рэформаў беларускія ўлады бяруць курс на
вяртанне прыгоннай сістэмы. Прывязка людзей да дзяржпрадпрыестсваў, магчыма, і
дапаможа працягнуць беларускай сістэме яшчэ пару год, але адначасна моцна
ўдарыць па развіцці рынкавай эканомікі ў краіне, бо яе аснова – ініцыятыва
знізу, здольнасць людзей да самазанятасці, да самастойнага стварэння новых
дзелавых ініцыятыў”, – адзначыў ён.

Паводле яго, “каб уратаваць беларускую эканоміку ад
заняпаду, а беларускія сем’і ад галечы – неабходна разам выпрацаваць
альтэрнатыву Дэкрэту № 3 і прымусіць улады пайсці насустрач людзям. Неабходна
народная эканамічная альтэрнатыва”.

Болей навін