У Нясвіжы, Слуцку і Салігорску прайшлі прэзентацыі да 100-годдзя БХД

14 жніўня 2017 09:42  |  Галоўныя навіны

У Нясвіжы, Слуцку і Салігорску прайшлі прэзентацыі да 100-годдзя БХД

 

На гэтых выходных па 33-градуснай спякоце ўсё-ж прайшлі
прэзентацыі кнігаў і сустрэчы да 100-годдзя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
у Нясвіжы, Слуцку і Салігорску.

Вёў сустрэчы сустаршыня БХД і каардынатар па Менскай
вобласці Павел Севярынец. У Нясвіжы прэзентацыя адбылася за столікамі
кавярні “Барбара”, перад палацам Радзівілаў. У Слуцку – на прыватнай
кватэры вядомай слуцкай дзеячкі Зінаіды Цімошык. У Салігорску – у загарадным
доме Уладзіміра Шылы.

Акрамя прэзентацыі кнігаў, удзельнікі абмяркоўвалі
грамадска-палітычную сітуацыю і планы БХД. Кінарэжысёр Аляксей Туровіч распавёў
прысутным пра прэм’еру свайго фільма “Жоўты пясочак” паводле Васіля
Быкава, запланаваную на верасень.

У Нясвіжы, Слуцку і Салігорску прайшлі прэзентацыі да 100-годдзя БХД
У Нясвіжы, Слуцку і Салігорску прайшлі прэзентацыі да 100-годдзя БХД

Болей навін