Сустрэчы да 100-годдзя БХД прайшлі ў Вілейскім і Мядзельскім раёнах
У Будславе, Даўгінаве і Будзішчы прайшлі сустрэчы з сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлам Севярынцам, прысвечаныя 100-годдзю БХД.
На сустрэчах былі прэзентаваныя кнігі пра БХД, абмяркоўвалася становішча ў Беларусі. Рэжысёр Аляксей Туровіч распавёў пра фільм “Жоўты пясочак” паводле Васіля Быкава, прэм’ера якога чакаецца ў Менску ў верасні.