Менская абласная Рада рыхтуецца да гарачай восені і з’езду
У Менску прайшоў сход Менскай абласной рады БХД, дзе разглядаліся пытанні падрыхтоўкі да восеньскіх пратэстаў, рэакцыі на вучэнні “Захад-2017”, адзначэння 100-годдзя партыі і газеты “Крыніца”.
Сябры рады прынялі шэраг арганізацыйных і кадравых рашэнняў.
– Вызначаныя гарады Меншчыны, дзе бліжэйшым часам пройдуць прэзентацыі кнігаў пра БХД: гэта Лагойск, Мар’іна Горка, Жодзіна, Нарач, Дзяржынск, Бярэзіна, – паведаміў прэс-службе БХД каардынатар Менскай абласной Рады, сустаршыня партыі Павел Севярынец.