Павел Севярынец выступіў на Асамблеі патрыятычных сілаў
Сустаршыня БХД Павел Севярынец выступіў на Асамблеі патрыятычных сілаў Беларусі, што прайшла 26 жніўня ў Менску. Асамблея была скліканая на ініцыятыву КХП-БНФ з нагоды вучэнняў “Захад-2017”.
У сваім выступе Севярынец заклікаў прысутных да яднання і нагадаў, што кожнае пакаленне беларусаў сутыкалася з выклікамі і пагрозамі незалежнасці. “У беларускага народа ёсць толькі адзін верны Саюзнік – гэта Госпад Бог”, – сказаў сустаршыня БХД.
На прапанову Паўла Севярынца ўдзельнікі Асамблеі прынялі адмысловую рэзалюцыю ў справе яднання беларускіх дэмакратычных сілаў.