Жазэф Доль: рэгістрацыя БХД – важны тэст для беларускіх уладаў

23 снежня 2017 21:37  |  Галоўныя навіны

Жазэф Доль: рэгістрацыя БХД – важны тэст для беларускіх уладаў

 

Прэзідэнт найбуйнейшай партыі Еўрапейскага саюзу – Еўрапейскай народнай партыі (European People’s Party) – Жазэф Доль звярнуўся з лістом да ўдзельнікаў з’езду Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, які прайшоў у Менску 23 снежня. Прадстаўляем вашай увазе тэкст яго звароту:

Дарагія Сустрашыні,

Дарагія чальцы, прыхільнікі і сябры БХД,

2017 год быў вельмі важным для нас усіх і я вельмі рады выказаць задаволенасць тым, што на кангрэсе ЕНП на Мальце мы змаглі прывітаць Партыю “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” як нашага чальца ў статусе назіральніка. Гэта была вяршыня доўгага працэса, але таксама і пачатак новых выклікаў.

На працягу апошніх год і падчас майго візіту ў Мінск у верасні 2016 году я пазнаёміўся з вашай партыяй, яе прыхільнікамі, як з вельмі актыўнымі і важнымі кіраўнікамі неабходных вашай краіне пераменаў. БХД адыгрывае рашаючую ролю ў кааліцыі беларускай дэмакратычнай апазіцыі, і мы гэта вельмі падтрымліваем, бо мы моцна верым у тое, што толькі разам можна змяніць сітуацыю да лепшага.

Шматлікія перашкоды, якія дэмакратычныя партыі сустракаюць падчас удзелу ў палітычным жыцці, з’яўляюцца непрымальнымі. І гэта дакладна тое, што адбываецца з БХД. Гэта ж тычыцца і рэгістрацыі неўрадавых арганізацый. Я пастаянна паўтараю: свабодныя і актыўныя палітычныя партыі і грамадзянская супольнасць, а таксама свабодныя сродкі масавай інфармацыі, з’яўляюцца грунтам развіцця любой дэмакратычнай сістэмы. Таму новая спроба рэгістрацыі БХД з’яўляецца важным тэстам для беларускіх уладаў, якія кажуць, што яны паважаюць свабоду думкі і свабоду асацыяцый.

Я таксама захапляюся мужнасцю ўсіх вашых прыхільнікаў, якія не спыняюць барацьбу за дэмакратыю і дабрабыт Беларусі. Рэпрэсіі і дзяржаўны пераслед палітычных актывістаў мусяць быць спынены.

Я жадаю вам усяго найлепшага ў падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя саветы ў лютым 2018 года, за якімі мы будзем пільна назіраць, і яшчэ раз мы патрабуем, каб яны былі свабоднымі, справядлівымі і празрыстымі.

Ад імя сям’і ЕНП я жадаю вам паспаховых з’езда і працэса рэгістрацыі партыі, а таксама добраславёных святаў Божага Нараджэння і шмат поспехаў ў 2018 годзе.

Шчыра ваш,

Жазэф Доль, прэзідэнт ЕНП

Брусэль 14 снежня 2017

 

У сваю чаргу старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага руху Славакіі (Kresťanskodemokratické hnutie, KDH) Алойз Гліна падажаў БХД паспяховага з’езда і каб лічба 7 стала сімвалам перамогі ў працэсе рэгістрацыі партыі. 

Болей навін