Згуртаванне беларускай моладзі ў Амерыцы – фундатар з’езду БХД
Фундатарам з’езду Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, які адбыўся 23 снежня ў Менску, выступіла Згуртаванне беларускай моладзі ў Амерыцы, якое ўзначальвае Мікола Цімашэнка.
Сябры БХД выказваюць шчырую падзяку Згуртаванню беларускай моладзі ў Амерыцы і асабіста Міколу Цімашэнку за аказаную дапамогу!
Жыве Беларусь!