У Віцебску прайшоў правацэнтрысцкі пікет (відэа)
У Віцебску 8 лютага прайшоў супольны правацэнтрысцкі пікет у падтрымку прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Правацэнтрысцкай кааліцыі Ірыны Захаравай, Алены Шабуні і Алены Янушкоўскай.
Удзел у пікеце таксама ўзялі сустаршыня БХД Вольга Кавалькова і старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, каардынатар хадэкаў па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец і іншыя актывісты.
“Калі вы пойдзеце галасаваць, аддавайце свае за незалежных кандыдатаў. Зразумела, што тыя камісіі, у якія не трапілі нашы людзі (а мы іх высоўвалі), яны будуць лічыць галасы такім чынам, як ім заўгодна. І мы вас запрашаем – станавіцеся назіральнікамі. І вы будзеце назіраць на ўласныя вочы, як вас будуць дурыць, як дураць усе 23 гады”, – заклікала на пікеце мінакоў Таццяна Севярынец.