Севярынец: заклікаем да салідарнасці са Святаславам Барановічам!

13 сакавіка 2018 09:55  |  Галоўныя навіны

Севярынец: заклікаем да салідарнасці са Святаславам Барановічам!

 

12 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менску быў асуджаны на тры гады калоніі  Святаслаў Барановіч, які заступіўся за моладзь пасля леташняй акцыі недармаедаў. 

– Святаслаў Барановіч проста выканаў свой грамадскі абавязак, – сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД сустаршыня партыі Павел Севярынец, які прысутнічаў на агалошванні прысуду. – Ён убачыў, як нейкія людзі ў цывільным гвалтам выцягваюць з  тралейбуса маладых людзей, і заступіўся за хлопцаў і дзяўчат. Ніякіх траўмаў ці пашкоджанняў нікому не нанёс. Потым выяснілася, што беззаконнем займаліся супрацоўнікі міліцыі не ў форме. І замест таго, каб пакараць “цітушак”, што ўчынілі гвалт пасярод горада, у грамадскім транспарце – “суд” дае тры гады калоніі Барановічу!

–  Святаслаў Барановіч – адназначна палітычны вязень, – адзначыў Павел Севярынец. – Чалавек рызыкнуў сваім здароўем і свабодай, каб абараніць ахвяраў бандыцкага, давайце будзем казаць проста, нападу. Таму цяпер наш абавязак – падтрымаць Святаслава і яго сям’ю. Малітвай, паштоўкамі ды лістамі, матэрыяльна – усяляк. Гэта справа беларускай салідарнасці.

Болей навін