Міністра навакольнага асяроддзя запрасілі на Чарнобыльскі шлях
4 красавіка лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі Віталь Рымашэўскі, Юрый Губарэвіч і Анатоль Лябедзька сустрэліся з міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэем Худыкам.
«Сустрэча прайшла ў вельмі адкрытай абстаноўцы. Міністр дэклараваў сваю адкрытасць. Але ці будзе ад яе плён, паглядзім пазней», – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
«Мы запрасілі прадстаўнікоў міністэрства на Чарнобыльскі шлях і на круглы стол, які мы будзем арганізоўваць перад Чарнобыльскім шляхам. Таксама нам удалося пагаварыць пра шэраг экалагічных праблем у горадзе Мінску, экалагічнай катастрофе ў Заслаўе ў сувязі са сметнікам бытавых адходаў і абмеркаваць, як можна палепшыць маніторынг экалагічных праблем з большым удзелам грамадзян і грамадскіх экалагічных ініцыятыў», – падкрэсліў ён.