У Вярхоўны суд пададзеная скарга на нерэгістрацыю БХД

27 красавіка 2018 18:54  |  Галоўныя навіны

У Вярхоўны суд пададзеная скарга на нерэгістрацыю БХД

 

Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец 27 красавіка падалі ў Вярхоўны скаргу на сёмую нерэгістрацыю Партыі БХД.

“Перакананы, БХД будзе зарэгістраваная і як партыя, і як рух, будуць мець магчымасць працы моладзевыя і рэгіянальныя супольнасці хрысціянскіх дэмакратаў. Дзеля гэтага трэба толькі адно – змяніць уладу ў Беларусі на народную, дэмакратычную”, – заявіў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, Сёмы ўстаноўчы Партыі БХД адбыўся 23 снежня 2017 года, але ў красавіку 2018-га з міністэрства юстыцыі была атрыманая чарговая адмова ў рэгістрацыі.

Болей навін