Віцебскія чыноўнікі адмовіліся прымаць Алену Янушкоўскую. Яна напісала скаргу
Актывістка аргкамітэта БХД Алена Янушкоўская напісала скаргу на чыноўнікаў Віцебскага аблвыканкама па прычыне адмовы ёй у прыёме старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва, намесніка ды прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта Субоціна.
Чыноўнікаў не на жарт раззлавалі відэазвароты спадарыні Алены, у якіх яна тыкала носам дзяржаўных мужоў у праблемы іх кіравання. Тыя ж “спускалі” усё на райвыканкам, які справаздачыцца адпіскамі.
“Але ўпартасці экс-кандыдату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Алене Янушкоўскай не займаць – яна прывыкла дамагацца пастаўленай мэты. Спадар Субоцін таксама няхай рыхтуецца да сустрэчы з ёй, заява на прыём напісана таксама. Шматкроць Алена Янушкоўская грукае ў дзверы і чыноўнікаў, і пракуратуры, каб прымусіць адказных наладзіць прыстойнае жыццё жыхарам Заронаўскага сельсавета”, – адзначыла каардынатар БХД Таццяна Севярынец.