Заява Яўгена Дудкіна на брутальныя дзеянні міліцыянтаў у Гародні
Старшыня гарадскога аргкамітэта БХД Яўген Дудкін напісаў заяву у Кастрычніцкі РАУС г. Гродна на неадэкватныя дзеянні людзей у цывільным, якія брутальным чынам затрымлівалі сяброў партыі АГП Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева. Са слоў грамадскага актывіста дзеянні гэтых невядомых людзей нагадвалі звычайных “цітушак” і выглядалі антызаконна. Яны не прадстаўляліся, не паказвалі пасведчанняў супрацоўнікаў міліцыі. Прымяняючы выключна тупую сілу, запіхалі людзей у аўтобус і звезлі ў невядомым кірунку.
Яўген Дудкін адзначыў: “ Фактычна на маіх вачах невядомыя скралі нашых сяброў. Побач стаяла машына ДАІ. Я звярнуўся да міліцыянтаў, каб яны адрэагавалі на дзеянні невядомых. Але яны цалкам праігнаравалі маю просьбу. Больш таго, у гэтай машыне сядзелі тыя, хто ўдзельнічаў у гэтым затрыманні і рукамі закрывалі свае твары. Пасля яны проста з’ехалі. Гэта абуральна, парушэнне усіх магчымых грамадзянскіх правоў і запалохванне людзей.”
Застаецца толькі чакаць як міліцыянты адрэагуюць на заяву Яўгена Дудкіна, а суд над актывістамі адбыўся.