У Мінску адбыўся круглы стол з удзелам беларускай апазіцыі і дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі якая наведала Беларусь
Сёння 18 ліпеня адбыўся круглы стол з удзелам Дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі, якая наведала Беларусь на чале з Дзіркам Шрубелем. На круглым стале абмеркавалі Беларуска- еўрапейскіе адносіны, сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне і перспектывы для правядзення рэформаў.
Як адзначыў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі: “Дыялог з Еўрапейскім Звязам беларускія ўлады даўно ператварылі ў фармальную гаварыльню з практычна нулявым вынікам. На жаль, пакуль беларускія чыноўнікі піярацца на міжнародных мерапрыемствах у Беларусі і ў Еўропе. рэформы не рухаюцца ні на ёту. Ні ў галіне эканомікі, ні ў галіне рэфармавання судовай, выбарчай сістэмы, абароны правоў працоўных, ні ў адной з іншых значных абласцей няма прагрэсу ці нават жадання нешта мяняць.
Беларускія чыноўнікі не зацікаўленыя ў рэформах і чакаць ад іх палітычнай волі і сістэмных рэформаў бессэнсоўна. Адзіны шанец для пераменаў у нашай краіне – гэта вымусіць беларускія ўлады пад ціскам грамадзян хмяняць заканадаўства і выконваць існуючыя законы. Яскравым прыклад – фактычная адмена дэкрэта аб дармаедстве пасля масавых акцый пратэсту.
Стратэгія беларускіх уладаў – выклянчванне новых крэдытаў, каб потым іх праесці і павялічыць нацыянальную пазыку – гэта тупік. Беларускія хрысціянскія дэмакраты, правацэнтрысцкая кааліцыя, незалежнай дэмакратычныя сілы Беларусі рабіць усё магчымае, каб рэформы сталі сістэмамі. Толькі гэта можа ўмацаваць нацыянальную бяспеку, захаваць незалежнасць нашай краіны і зрабіць жыццё для беларускіх грамадзян лепшым.
Тое, што робяць чыноўнікі беларускія ў адносінах з ЕС сёння саюзам можна ахарактарызаваць адной фразай ” страта магчымасцей і марнаванне часу” бо адсутнасць прагрэсу ў адносінах з Еўропы – гэта страчаныя магчымасці для Беларусі як у міжнародных адносінах, так і ў эканамічным плане. І гэта тычыцца жыцця кожнай беларускай сям’і.
Пра ўсё гэта сёння мы гаварылі на сустрэчы. ў мяне склалася ўражанне што прадстаўнікі Еўрапейскай Камісіі досыць поўна валодаюць інфармацыяй пра сітуацюі з правамі чалавека нашай краіне і станам рэформаў. Ілюзіяў у дачыненні да Беларусі няма.
Будучыня нашай краіны перш за ўсё вырашаецца ўнутры краіны і залежыць ад пазіцыі кожнага асобнага грамадзяніна. Аднак міжнародная салідарнасць і ўзгодненасць пазіцыі заўсёды было, ёсць і будзе важным фактарам для магчымасцей пераменаў у такіх аўтарытарных краінах як Белаурусь.
Упэўнены, што падобнага роду сустрэчы даюць новыя магчымасці і перспектывы для зменаў сітуацыі і пашырэння супрацы між Беларуссю, беларускімі грамадзянамі і Еўрапейскім Звязам.”