Пад Берасцем ушанавалі памяць Алеся Чаркашына
Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і іншых дэмакратычных сілаў Беларусі 28 жніўня на могілках у вёсцы Камяніца-Журавецкая ўшанавалі памяць былога берасцейскага гарадскога каардынатара БХД Алеся Чаркашына, які загінуў добраахвотнікам у баях за незалежнасць Украіны.
«Тры гады мінула з таго часу, як сышоў ад нас Алесь Чаркашын. За нашу і вашу свабоду! Мы памятаем цябе, Алесь!» – адзначыў сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук.