Севярынец: Мы па-ранейшаму будзем дамагацца поўнага закрыцця рэстарацыі «Паедзем паядзім»
Сустаршыня БХД Павал Севярынец выйшаў на волю пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Палітыка затрымалі 5 верасня і пакаралі арыштам за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі каля ўрочышча Курапаты, якая тым не менш адбылася 9 верасня і сабрала каля сотні чалавек.
Паўла сустракалі сябры, паплечнікі, а таксама жонка Вольга з сынам Францішкам.
У панядзелак у асяродку абаронцаў Курапатаў адбудзецца нарада, як дзейнічаць надалей. Павал настроены трымаць курапацкую варту надалей, пакуль да Дзядоў. Але асноўная мэта — дамагчыся поўнага закрыцця рэстарацыі “Паедзем, паядзім” — застаецца нязменнай.