На Курапацкай варце затрыманы Павел Севярынец
У сераду, 3 кастрычніка, каля 17:30 падчас Курапацкай варты каля рэстарацыі “Поедем-поедим” быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
На палітыка выклікалі ДАІ пасля таго, як актывісты не прапусцілі ў рэстарацыю адзін з аўтамабіляў.
Інспектары паведамілі, што для правядзення разбіральніцтва Павел Севярынец затрыманы і суправаджаецца ў Бараўлянскае РАУС. Зараз ён знаходзіцца ў РАУС.
Нагадаем, што серада з’яўляецца днём БХД на Курапацкай варце. Агулам сёння ў ёй удзельнічала каля дзесяці чалавек.