Віталь Рымашэўскі і Ганна Канапацкая абмеркавалі ў МінЖКГ рэфармаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая 19 лістапада абмеркавалі ў міністэрстве ЖКГ пытанні рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама перадалі праект рэформаў сістэмы ЖКГ, распрацаваны БХД.
У міністэрства таксама былі перададзеныя подпісы жыхароў інтэрнатаў Магілёва і іншых абласцей з патрабаваннем знізіць аплату за пражыванне ў інтэрнатах, якая на дадзены момант складае больш за 50% даходаў для многіх пенсіянераў і маладых сем’яў.
“Нам паабяцалі, што зніжэнне тарыфаў на паслугі аплаты інтэрнатаў неўзабаве будуць прынятае, але для гэтага трэба прайсці ўзгадненне яшчэ ў шэрагу міністэрстваў”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.
Каб зніжэнне тарыфаў было зацверджана, БХД заклікае грамадзян працягваць збор подпісаў пад калектыўным зваротам mag-zhkh-1.doc.