Жазэф Доль заклікае адмяніць рашэнне пра высылку Ганны Красулінай

20 лістапада 2018 08:56  |  Палітыка

Жазэф Доль заклікае адмяніць рашэнне пра высылку Ганны Красулінай

 

Прэзідэнт найбуйнейшай партыі Еўрапарламента – Еўрапейскай народнай партыі – Жазэф Доль заклікае беларускія ўлады перагледзець палітычна матываванае рашэнне, якое парушае правы чалавека і міжнародныя абавязацельствы.

Вось такое паведамленне ён размясціў у сваім акаўнце ў Твітэры:

Жазэф Доль заклікае адмяніць рашэнне пра высылку Ганны Красулінай

Я глыбока занепакоены магчымай высылкай Ганны Красулінай, прэс-сакратара Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая з’яўляецца членам ЕНП, – піша прэзідэнт ЕНП Жозэф Доль. – Я заклікаю беларускія ўлады перагледзець палітычна матываванае рашэнне, якое парушае правы чалавека і міжнародныя абавязацельствы.

UCPB.ORG

Болей навін