У Менску прайшоў выпуск лідарскіх курсаў Севярынца

25 студзеня 2019 08:06  |  Галоўныя навіны

У Менску прайшоў выпуск лідарскіх курсаў Севярынца

У Менску прайшоў фінал лідарскіх курсаў Паўла Севярынца, больш вядомых як “Курсы дыджэяў Адраджэння”.

Сярод 30 удзельнікаў курсаў на працягу 3,5 месяцаў навучання і выпрабаванняў былі вызначаныя 12 найлепшых, якія і атрымалі сертыфікаты лідараў.

Пераможцамі курсаў сталі абаронца Курапатаў Зміцер Казакевіч, праваслаўны актывіст Зміцер Борыс і старшыня Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч.

У 2019 годзе “Курсам дыджэяў Адраджэння” спаўняецца 20 гадоў. За ўвесь гэты час было падрыхтавана 135 выпускнікоў паводле формулы “Беларуская форма – хрысціянскі змест”. Сярод вядомых дыджэяў – Андрэй Кім і Алег Корбан, Наста Палажанка і Зміцер Хведарук, Дзяніс Садоўскі і Вольга Кавалькова, Барыс Гарэцкі і Кастусь Шыталь.

Болей навін