Віцебскія актывісты БХД перадалі прадстаўніку Палаты прадстаўнікоў рэзалюцыю пра небяспеку паглынання Беларусі Расеяй

26 студзеня 2019 11:06  |  Палітыка

Віцебскія актывісты БХД перадалі прадстаўніку Палаты прадстаўнікоў рэзалюцыю пра небяспеку паглынання Беларусі Расеяй

 

24 студзеня віцебскія актывісты аргкамітэта БХД, сябры ініцыятывы “Віцебск-горад наш” Ірына Захарава, Таццяна Севярынец і Алена Шабуня сустрэліся з прадстаўніком Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19 Васілём Чэканам.

Менавіта  ў прыёмную да гэтага дэпутата трапілі адмыслова, бо праблемы, узнятыя падчас размовы, тычацца яго акругі, дзе віцебскія ўлады збіраюцца пабудаваць сумнавядомы палац шлюбу, супраць чаго выступае актыўная частка віцебскага грамадства. Тут таксама знаходзіцца абласная бібліятэка імя Леніна, якой жыхары горада хацелі б надаць імя Васіля Быкава.

Таксама Васіль Чэкан уваходзіць ў Палаце прадстаўнікоў у камісію па нацыянальнай бяспецы, таму яму перадалі рэзалюцыю  абласной канферэнцыі “Дзяржаўнасць Беларусі. Гісторыя і сучаснасць”, якая праходзіла ў Віцебску 5 студзеня, бо  рэзалюцыя – папярэджанне пра небяспеку праглынання Беларусі Расеяй, страты незалежнасці. Рэзалюцыя перададзена для абмеркавання ў камісіі. 

Па ўсіх пунктах наведвальнікі перадалі звароты, выказалі сваю абгрунтаваную пазіцыю і заручыліся  абяцаннем данесці яе да Віцебскіх абл- і гарсаветаў і да Палаты прадстаўнікоў. Размова доўжылася амаль дзве гадзіны.

Болей навін