Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі выступіў у падтрымку Марыны Золатавай

11 лютага 2019 16:08  |  Галоўныя навіны

Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі выступіў у падтрымку Марыны Золатавай

 

Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Жазэф Доль ад імя зрабіў заяву ў падтрымку Марыны Золатавай напярэдадні суду, што распачнецца над ёй 12 лютага.

“Еўрапейская народная партыя падтрымлівае галоўную рэдактарку tut.by Марыну Золатаву напярэдадні суда 12 лютага ў Беларусі. ЕНП заклікае ўлады забяспечыць справядлівы і незалежны суд, павагу да свабоды прэсы і свабоды слова, дазволіць прэсе дзейнічаць свабодна падчас працэсу”, – заявіў ён у Twitter.

“Самае галоўнае пытанне ў палітычным парадку дня Беларусі – ці здолеем абараніць Марынау Золатаву, адстаяць найбуйнейшы незалежны партал tut.by. Заўтра пачнецца судовы працэс не толькі над Марынай, але над усёй незалежнай прэсай, над магчымасцю свабоды слова ў Беларусі. Зыход справы вызначыць будучыню нашай краіны на бліжэйшыя гады. Разам з нашымі партнёрамі з Еўрапейскай народнай партыі мы будзем сачыць за ходам працэсу і зробім усё магчымае дзеля таго, каб абараніць Марыну, абараніць свабоду прэсы і свабоду слова”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін