У Баранавічах абмеркавалі супрацу БХД і мясцовых жыхароў (фота)

12 сакавіка 2019 23:28  |  Галоўныя навіны

У Баранавічах абмеркавалі супрацу БХД і мясцовых жыхароў (фота)

 

У Баранавічах 5 сакавіка прайшла сустрэча жыхароў горада з сустаршынёй БХД Віталём Рымашэўскім, памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Віктарам Янчурэвічам, мясцовым лідарам БХД Таццянай Малашчанка і кіраўніком баранавіцкай філіі ТБМ Міколам Падгайскім.

На сустрэчы Віталь Рымашэўскі распавёў пра дзейнасць хрысціянскіх дэмакратаў, кааліцыйнае будаўніцтва правацэнтрыстаў і паспяховыя прыклады адстойвання інтарэсаў мэтавых груп, у тым ліку ў межах антыалкагольнай кампаніі ды зніжэння аплаты ў інтэрнатах у Магілёўскай вобласці.

Таццяна Малашчанка паведаміла пра вынікі дзейнасці хрысціянскіх дэмакратаў, кампаніі за бел-чырвона-белы сцяг, беларускую мову ў адукацыйных установах, перанос выхаднога дня на свята «Дзяды», а Віктар Янчурэвіч – пра пытанні дэпутацкай дзейнасці, магчымасці выкарыстання мандата для адстойвання інтарэсаў выбаршчыкаў, механізмы ўплыву дэпутата на змены дзяржаўнай палітыкі і паспяховыя прыклады дзейнасці дэпутата Ганны Канапацкай.

Таксама былі абмеркаваныя магчымыя змены выбарчага заканадаўства, пытанні адраджэння і папулярызацыі беларускай мовы, узмацнення жорсткасці заканадаўства ў сферы ЖКГ і высялення ўласнікаў памяшканняў на вуліцу за даўгі, узроўню беспрацоўя, нізкіх заробкаў, адсутнасці працоўных месцаў, o лакальных праблем.

Прысутныя на сустрэчы прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцяў Баранавічаў падключыліся да абмеркавання антыалкагольнай кампаніі, падзяліліся сваім вопытам уздзеяння на прадаўцоў і ўлады ў абмежаванні месцаў продажу алкаголю ў Баранавічах. Былі ўзнятыя пытанні недахопаў і фармалізму дзяржаўнай палітыкі ў барацьбе з алкагалізацыяй насельніцтва. Так, рэпрэсіўны характар ​​рэабілітацыйных мер (пастаноўка на ўлік і г.д.) пасля шкодзіць злоўжываючым алкаголем пры пошуку працы, працаўладкаванні і ў жыцці. Удзельнікі выказалі цікавасць у працягу антыалкагольнай кампаніі ў Баранавічах у каардынацыі з БХД.

Напрыканцы мерапрыемства сваім вопытам у адстойванне інтарэсаў жыхароў перад ЖКГ і ўладамі падзялілася адна з удзельніц, якая ў мінулым годзе балатавалася ў дэпутаты мясцовага савета. Сумесна з іншымі ўдзельнікамі было вырашана актывізаваць кампанію па вырашэнні мясцовых праблем (дрэнных дарог і будаўніцтва трубаправода). Віталь Рымашэўскі паабяцаў партыйную дапамогу актывістам – медыйная ўвагу і юрыдычнае суправаджэнне.

З найбольш актыўнымі ўдзельнікамі сустрэчыплануеццаактывізаваць дзейнасць БХД па антыалкагольнай і мясцовых кампаніях, у падтрымку беларускай мовы і нацыянальных сімвалаў.

 

У Баранавічах абмеркавалі супрацу БХД і мясцовых жыхароў (фота)

 

У Баранавічах абмеркавалі супрацу БХД і мясцовых жыхароў (фота)

 

У Баранавічах абмеркавалі супрацу БХД і мясцовых жыхароў (фота)

 

У Баранавічах абмеркавалі супрацу БХД і мясцовых жыхароў (фота)

 

Болей навін