Дзень Волі ў Менску: Кіеўскі сквер, 24 сакавіка, 13:00

20 сакавіка 2019 09:36  |  Галоўныя навіны

Дзень Волі ў Менску: Кіеўскі сквер, 24 сакавіка, 13:00

 

У Менску 24 сакавіка а 13:00 у Кіеўскі скверы адбудзецца святочны мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізатарамі выступаюць Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Чакаюцца выступы гуртоў «Няхай», «КаS», «Водар», «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана» і «N.R.M». Таксама запланаваныя фудкорт, рамесніцкія лаўкі, палітычны намётавы гарадок.

Менск, Кіеўскі сквер, 24 сакавіка, 13:00

Болей навін