Праўладныя арганізацыі Віцебску супраць імя Васіля Быкава

23 красавіка 2019 09:17  |  Палітыка

Праўладныя арганізацыі Віцебску супраць імя Васіля Быкава

 

Паход з надзеяй вырашыць пытанне па перайменаванні Віцебскай абласной бібліятэкі і наданні ёй імя Васіля Быкава ў год яго 95-годдзя да намесніка старшыні абвыканкама Пеніна скончыўся нічым. “Немэтазгодна”, – так вырашыў Каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый на паседжанні 5 красавіка.

“Проста так з падобным адказам я змірыцца не магла, таму стала высвятляць, а што гэта за структура пры аблвыканкаме. Ёсць, аказваецца. Са старшынёй Мацкевічам Уладзімірам Альбінавічам у штаце, які адначасова ўзначальвае Савет воінаў-інтэрнацыяналістаў і аж двума намеснікамі. Сюды уваходзяць прадстаўнікі КПБ, розныя Саюзы жанчын, БРСМ, піянеры, Чырвоны крыж, ветэраны – усяго 19 структур. Зразумела, усе яны праўладныя, свае, прыгрэтыя і аўтарытэтныя. Аднагалосна заявілі: “Немэтазгодна!”” – распавяла каардынатарка БХД Таццяна Севярынец.

“Нічога дзіўнага, што нам адмовілі ў чарговы раз. Мы не спынімся! І выправім гэтую гістарычную недарэчнасць!” – адзначыла яна.

Болей навін