Прыхільнікі БХД у Пінску дамагліся добраўпарадкавання ў цэнтральнай паліклініцы
У выніку шэрагу заяваў пінскіх прыхільнікаў БХД у Пінскай цэнтральнай паліклініцы былі адрамантаваныя кушэткі і з’явіліся гімнастычныя дыванкі.
Супрацоўнікі і наведнікі паліклінікі, натуральна, падзякавалі добрым людзям за клопат.
Нагадаем, неабыякавыя пінчукі ужо спрычыніліся да рамонту дарогаў у горадзе і закрыцця крамаў, дзе гандлявалі з парушэннямі.