Мінлясгас – Севярынцу: высякаем і будзем высякаць!

12 верасня 2019 15:28  |  Галоўныя навіны

Мінлясгас - Севярынцу: высякаем і будзем высякаць!

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў ад Першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Беларусі Шатраўкі В.Г. адказ на петыцыю з патрабаваннем спыніць суцэльныя высечкі лесу, вываз круглай драўніны за мяжу, вынішчэнне дуброваў і будаўніцтва лясных дарог у заказніках, падпісаную больш чым 500 грамадзянамі.

У адказе на 6 старонках паведамляецца: Мінлясгас усё робіць правільна, грамадзяне нічога не разумеюць, а суцэльныя высечкі – наступствы бураломаў і караеда. Вываз кругляка неабходны, таму што ёсць распараджэнне прэзідэнта, а магутнасцяў для сваёй перапрацоўкі драўніны ў Беларусі дастаткова.

– Беларусаў паслалі лесам, – каментуе адказ міністэрства Павел Севярынец. Адказ у стылі: высякаем і будзем высякаць. Становішча непрымальнае: яшчэ колькі месяцаў такіх тэмпаў высечкі, і Беларусь застанецца лысай. Мы будзем збіраць каманду, каб абараняць беларускі лес.
Мінлясгас - Севярынцу: высякаем і будзем высякаць!
Мінлясгас - Севярынцу: высякаем і будзем высякаць!
Мінлясгас - Севярынцу: высякаем і будзем высякаць!
Мінлясгас - Севярынцу: высякаем і будзем высякаць!Мінлясгас - Севярынцу: высякаем і будзем высякаць!

Болей навін