Каля Шклова звалку зрабілі проста насупраць дачаў (відэа)
Шклоўскі гарадскі палігон побытавых адходаў мясцовыя ўлады размясцілі проста насупраць дачнага паселічша. Пра гэта ў сваім відэазвароце заявіла прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Шамбалава.
Пры гэтым лецішчы стаялі тут задоўга да звалкі.
“Іншага месца, апроч як побач з дачамі, ва ўладаў не знайшлося для гарадской шклоўскай звалкі. Вось такая ў нас краіна для жыцця”, – адзначыла актывістка.