Галіна Каян: Зрабіць асфальтны Жлобін зялёным (відэа)
Апроч таго, што ў Жлобіне знаходзіцца Беларускі металургічны завод, які забруджвае атмасферу, Жлобін – гэта яшчэ горад суцэльнага асфальту. Пра гэта ў сваім відэазвароце заявіла прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Галіна Каян.
І нават на плошчах, дзе можна было б высадзіць дрэвы і зрабіць цудоўны парк, “гола і пуста”.
“Мы будзем змагацца за тое, каб зрабіць больш паркаў і сквераў, павялічыць зялёныя зоны ў Жлобіне. Далучайцеся да маёй каманды, далучайцеся да хрысціянскіх дэмакратаў”, – заявіла актывістка БХД.